15.08.2025
У мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці працуе выстава «Традыцыі і сучаснасць. Народны касцюм. Мінская вобласць». Праект дэманструе эстэтычную вартасць і разнастайнасць звычайных камплектаў народнага адзення. Буйнейшы рэгіён Беларусі мае багатыя традыцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у тым ліку стварэння элементаў касцюма. На выставе можна ўбачыць захаваныя дэталі класічнага строю і сучасных рэканструкцый, зробленых на падставе даследаванняў. Вытанчанымі мастацкімі прыёмамі і выразнымі дэкаратыўнымі рашэннямі ўражваюць слуцкі, капыльска-клецкі, вілейскі, пухавіцкі, бярэзінскі строй. Падрабязней пра стварэнне і канцэпцыю выставы расказвае яе куратар Марыя Карпянкова.