15 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы брытанскай групы «Blackmore’s Night»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Луіджы Бакерыні;
- у 06:10 – у праграме «Музычны світанак» – спявае Тыцыян Ферра;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з музычным праектам «A Veil Of Water»;
- у 07:20 і 13:15 – герой праекта «Галасы эпохі» – народны артыст Беларусі і СССР Генадзь Цітовіч;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» прагучаць песні ў выкананні Андрэя Міронава;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: песенькі з мультфільмаў пра ката Леапольда;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка іспанскага кампазітара і гітарыста-віртуоза Пака дэ Лусіі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Васіля Быкава «Трэцяя ракета» чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: творы Марыса Равэля;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: «босановы» Джона Хендрыкса;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк прысвечаны фестывалю выцінанкі-выбіванкі, што мае адбыцца ў Навагрудку;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы гітарыста Віктара Зінчука;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Дзмітрыя Лыбіна, Віктара Малых і Уладзіміра Грушэўскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Ферэнца Ліста і Атарына Рэспігі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» запрашае паслухаць трансляцыю канцэрта Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, які адбыўся ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў красавіку гэтага года. У праграме творы Антаніна Дворжака, Бэлы Бартака, Альберта Хінастрэры;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – у праграме «Музычны вечар» спявае Зіновій Бабій.
У праграме магчымы змены.