– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы ангольскай спявачкі Элін Фразаў;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя санаты Людвіга ван Бетховена;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: Другі і Трэці струнныя квартэты Пятра Чайкоўскага;
– у 7:30 і 17:30 – праект «Духоўная спадчына» раскажа пра Святую Гару Афон;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» гучаць вершы Уладзіміра Марука;
– у 8:15 – «Наша музыка» прапануе песні беларускіх кампазітараў на вершы Уладзіміра Карызны;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» знаёміць з творчымі калектывамі Белтэлерадыёкампаніі;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы іспанскай спявачкі Саламэ;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госця праграмы – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларус, салістка Вялікага тэатра нашай краіны Таццяна Траццяк;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: трыа-санаты Жазэфа Бадэна дэ Буамарцье;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» прагучаць запісы спявачкі Бэлы Рудэнка, урыўкі яе мемуараў, а таксама ўспаміны Маі Плісецкай пра Галіну Уланаву;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» прысвечаны прэм'еры оперы Пятра Чайкоўскага «Арлеанская дзева» ў Вялікім тэатры Беларусі;
– у 13:00 – «Музычная студыя»:;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – творы Франца Шуберта і Ёзефа Гайдна ў выкананні «Tetzlaff Quartett», у «Джазавых краявідах» – запісы гурта з Цынцынаці «Isley Brothers”;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент Сімфоніі до мінор Сяргея Танеева;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Лайза Мінэлі;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: опера Дзмітрыя Смольскага «Францыск Скарына» на лібрэта Святланы Клімковіч. Сярод выканаўцаў – народны артыст СССР Аркадзь Саўчанка, народныя артысты Беларусі Віктар Чарнабаеў, Эдуард Пелагейчанка, Васіль Кавальчук. У выкананні прымаў удзел акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР, прафесара Віктара Роўды, аркестр Белтэлерадыёкампаніі, дырыжоры – Барыс Райскі і Анатоль Лапуноў. Запіс зроблены на Беларускім радыё ў 1989 годзе;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: працяг апавядання Агаты Крысці «Бездакорная пакаёўка» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавай піяністкі Джаан Брэкін 1979 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёпастаноўкі «Пешшу праз Галактыку» паводле твора Яўгена Радкевіча. Рэжысёр – Яўген Шарашэўскі, у ролях: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед, Аляксандр Кашпераў, артысты Аляксандр Уладамірскі, Галіна Кухальская, Уладзімір Кін-Камінскі, Уладзімір Курган, Аляксандр Лабуш, Канстанцін Сафроненка. Год запісу 1984;
– у 23:10 – «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены