- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Джудзі Гарланд;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы музыкантаў Кубы, Мексікі, Анголы, Бразіліі, Германіі і Італіі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Тома Джонса;
- у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю расійскага кампазітара Паўла Лапаціна;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення» запрашае ў Паставы;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: гераіня праграмы – Ксенія Геаргіядзі;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка з мультфільма студыі Уолта Дыснея «Пінокіа»;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка савецкага кампазітара Валерыя Гаўрыліна;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны творчасці Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Луі Бэлсана і яго ансамбля 1954 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госця студыі – старшыня секцыі «Верасень» Беларускага саюза мастакоў Марына Эрэнбург;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: творы нямецкага кампазітара эпохі барока Іагана Пахельбеля;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Янка Брыль «Сцежкі, дарогі, прастор». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Канцэрт для двух фартэпіяна з аркестрам Генрыха Вагнэра. Салісты – Ігар Алоўнікаў і Наталля Ташчыліна. Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестра дырыжыруе Віталь Катаеў;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: арыі з опер Антоніа Сальеры ў выкананні Чэчыліі Барталі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Людвіга ван Бетховена;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы шведскага кампазітара Бэні Андарсана.
У праграме магчымы змены.