Вечар памяці Аляксея Дударава прайшоў у Драматычным тэатры Беларускай арміі

09.06.2025

75-годдзю з дня нараджэння драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР прысвяцілі паказ спектакля «Не пакідай мяне». Гэта даніна памяці аўтару, чыя творчасць стала неад’емнай часткай нацыянальнай культуры. Перад спектаклем родныя, сябры і калегі дзяліліся ўспамінамі пра Аляксея Дударава. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.