– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Фрэда Астэра, Джанга Рэйнхардта, трыа Дона Шырлі;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя п'есы Іаганеса Брамса ў выкананні заслужанага артыста Расіі Дзмітрыя Аляксеева;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы народнага артыста Расіі, кампазітара Алега Янчанкі;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана прападобнай Еўфрасінні Полацкай;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Уладзіміра Скарынкіна;
– у 8:15 – праект «Наша музыка» прысвечаны творчасці Віктара Войціка;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» пазнаёміць з ансамблем сімфанічнага аркестра Белтэлерадёкампаніі "RADIOBRASS";
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы чэшскага паэта, кампазітара, мультыінструменталіста, аўтара і выканаўцы Яраміра Ногавіца;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госць праграмы – саліст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Шамхал Хачатуран;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Патэтычны канцэрт» Ферэнца Ліста для двух фартэпіяна;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» прагучаць запісы Леаніда Собінава, а таксама ўспаміны пра яго, пакінутыя жонкай Верай Каралі;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: госця праграмы – салістка Вялікага тэатра Беларусі, заслужаная артыстка нашай краіны Таццяна Траццяк;
– у 13:00 – «Музычная студыя»: пецярбургская даследчыца Наталля Сярогіна раскажа пра старадаўні помнік «Сціхірарыі месяцавыя», на аснове якога былі складзены «Песнапенні пра Еўфрасінню Полацкую», прагучаць музычныя фрагменты твора;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – кантаты Антоніа Вівальдзі, у «Джазавых краявідах» – запісы Даяны Рос;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: творы Іагана Ёзефа Фукса і Іагана Генрыха Шмельцэра;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» пазнаёміць з эстраднай зоркай стогадовай даўніны Нінай Дулькевіч;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: опера Аляксандра Даргамыжскага «Каменны госць». Сярод выканаўцаў – Уладзімір Атлантаў, Тамара Мілашкіна, Тамара Сіняўская, дырыжор – Марк Эрмлер. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Аляксея Дударава «Бохан хлеба» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Боба Акры і яго групы;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Жаніцьба Бялугіна» паводле аднайменнай п'есы Аляксандра Астроўскага. Пераклад Яўгена Рамановіча, рэжысёр–пастаноўшчык – Яраслаў Громаў, выканаўцы: народныя артысты СССР Лідзія Ржэцкая і Уладзімір Дзядзюшка, народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч і Раіса Кашэльнікава, заслужаныя артысты Беларусі Раман Філіпаў, Уладзімір Кудрэвіч, Мацвей Федароўскі, Аляксей Бараноўскі, Таццяна Аляксеева, артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. Запіс 1964 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.
Ілюстрацыя -- карціна Станіслава Жукоўскага