«Традыцыя»: выстава мастацкіх промыслаў і рамёстваў Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі

06.06.2025

У музеі «Лошыцкая сядзіба», філіяле Музея гісторыі горада Мінска, адкрылася выстава мастацкіх промыслаў і рамёстваў Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі «Традыцыя». Яна арганізавана ў рамках рэалізацыі Праграмы развіцця супрацоўніцтва паміж расійскім рэгіёнам і Рэспублікай Беларусь на 2021–2026 гады, і дэманструе багацце і разнастайнасць народнага мастацтва ніжагародскіх майстроў. Падрабязнасці ў нашага карэспандэнта Аляксея Гулевіча.