6 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Сезарыя Эвара;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Мадэста Мусаргскага;
- у 06:10 – у праграме «Музычны світанак» пачуем голас амерыканскай спявачкі і актрысы Шэр;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы ірландскага кампазітара Пэдзі Малкахі;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны драматургу Аляксею Дудараву;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: музыка да кінафільмаў «Дняпроўскі рубеж», «Брэсцкая крэпасць», «Белыя росы»;
- у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: песні Максіма Дунаеўскага да кінафільма «Ах, вадэвіль, вадэвіль»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Георгія Свірыдава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: канцэрт №1 для флейты з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы трубача з Дэтройта Маркуса Белгрэйва 1974 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Госці студыі – галоўны рэжысёр Драматычнага тэатра Беларускай Арміі Ігар Фільчанкоў і акцёр Віктар Молчан;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы заслужанай артысткі Беларусі Тамары Раеўскай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: зборнік Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор» чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Струнны квартэт народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы амерыканскага скрыпача Джошуа Бэла;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёспектакль «Крыж» паводле аднайменнай п'есы Аляксея Дударава. Рэжысёр – Ліка Пташук, кампазітар – Уладзімір Кандрусевіч, у ролях народныя артысты Беларусі Генадзь Гарбук і Мікалай Кірычэнка, заслужаны артыст Беларусі Андрэй Душачкін, артыстка Аксана Лясная. Запіс 2009 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: фрагменты оперы Дзмітрыя Смольскага «Францыск Скарына».
У праграме магчымы змены