03.06.2025
Сёння ў Арт-цэнтры Марка Шагала пачала работу новая экспазіцыя. У культурнай установе паказы абнаўляюць кожныя тры месяцы для лепшага захавання графічнай творчасці. Летам наведвальнікаў парадуе тэматычная выстава пад назвай «Шчаслівы той, хто, як Уліс…». Яна ўключае арыгінальныя афорты, літаграфіі і дрэварыты шэрага мастакоў. Акрамя работ Марка Шагала, будзе прадстаўлена творчасць Анры Матыса, Жоржа Брака, Альберта Джакамеці і не толькі. Падрабязней з канцэпцыяй экспазіцыі знаёміць старшы навуковы супрацоўнік Арт-цэнтра Марка Шагала Алена Ге.
Фота - chagall.vitebsk.museum.by