У Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся»

02.06.2025

Чэрвень у нашай краіне аб’яўлены месяцам гісторыка-культурнага турызму. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме. Гісторыка-культурны турызм дазваляе спалучаць пазнавальныя экскурсійныя паездкі з наведваннем гістарычных, архітэктурных, прыродных і культурных славутасцей. А сёння стартавала маштабная рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», якая прадоўжыцца да 8 чэрвеня. Да яе далучацца больш за 1400 турыстычных аб’ектаў ва ўсіх абласцях Беларусі. Добрая нагода задумацца пра летні адпачынак. Як усёй сям’ёй правесці доўгачаканыя летнія дзянькі весела і камфортна на беларускай зямлі? Якія маршруты для пазнавальных падарожжаў прапануюць айчынныя турыстычныя кампаніі, даведаўся наш карэспандэнт Аляксей Гулевіч.

Фота - sb.by