16.05.2025
У рамках традыцыйнай міжнароднай акцыі сталічныя літаратурныя музеі падрыхтавалі адметныя праграмы. Пройдуць творчыя сустрэчы, прэзентацыі выстаў, майстар-класы. Падрабязнасці ў рэпартажы Маргарыты Прохар.
Нацыянальны мастацкі музей запрашае ўсіх стаць часткай святочнага дзейства «Жураўлі над Беларуссю». Такая тэма выбрана невыпадкова: гэтыя птушкі ў свой час сталі сімвалам мужнасці і бессмяротнасці народнага подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб праграме «Ночы музеяў» распавяла першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай, міжнароднай і асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Вікторыя Кузьміна.
Фота - artmuseum.by