- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: замежная эстрада ад “Queen” да Майкла Джэксана;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: камерныя творы Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Барбары Стрэйзанд;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы французскага кампазітара Жана-Філіпа Ішара;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» раскажа пра адзіную ў БССР жанчыну-дырыжора, народную артыстку Беларусі Таццяну Каламійцаву. Прагучаць яе інтэрв'ю розных гадоў з фондаў Беларускага радыё;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні Джо Дасэна;
- у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: арыі і асноўныя тэмы з мюзікла Лойда Уэбера «Прывід оперы»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Валерыя Гаўрыліна;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Альпійская балада». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: мазуркі Фрыдэрыка Шапэна;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі і актрысы Рут Браўн;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Праграма раскажа аб праекце «БДУ памятае...»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: кампазіцыі аркестра Франка Пурсэля;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні і рамансы ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Віктара Кірычэнкі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы нарвежскага піяніста Лейфа Овэ Андснэса;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: IV Мінскае харавое свята «Спявай, мая сталіца». Запіс 2023 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: фрагменты опер Пятра Чайкоўскага. Спяваюць Дзмітрый Хварастоўскі і Галіна Чарноба.
У праграме магчымы змены.
Ілюстрацыя - з сайта Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі