1 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскай спявачкі Доны Самэр;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Рыкі Марцін;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» прысвечаны творчасці Людавіка Эйнаўдзі;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» раскажа пра Цішку Гартнага;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Іона Суручану;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма Эльдара Разанава «Жорскі раманс»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творчасць Паўля Хіндэміта;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Альпійская балада». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: скрыпічныя санаты Карла Марыі Вэбера;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавай і блюзавай спявачкі Эрнэсцін Андэрсан;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Госця студыі -  загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратура НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Валодзіна;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы саксафаніста Лестэра Янга;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: п'есы цыкла «Казкі чароўнага дрэва» Аляксандра Літвіноўскага – да дня нараджэння кампазітара;
- у 15:30 – праграма «Натхнёныя музыкай»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: «Брандэнбургскія канцэрты» Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Аляксандра Літвіноўскага – сімфанічныя сюіты «Мюнхаўзеншоу» і «Birdman», сімфонія «Winterra»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка да трагедыі Шэкспіра «Гамлет» Пятра Чайкоўскага.
У праграме магчымы змены.
Ілюстрацыя - карціна Леаніда Шчамялёва "Май у Валожыне"