У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава «Рэпін і вучні»

29.04.2024

Экспазіцыя прымеркавана да 180-годдзя выдатнага рускага мастака. Сёння гэты знакаміты майстар шырока вядомы як адзін з буйных рускіх мастакоў. Менавіта з яго творчасцю звязаны яскравыя дасягненні рэалістычнага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя не толькі рускага, але і сусветнага. Ілья Рэпін выступаў як майстар гістарычнай і побытавой карціны, партрэтыст, графік, мемуарыст і выкладчык, які выхаваў цэлую плеяду выдатных майстроў рускага мастацтва. Расказала навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Надзея Усава.

Фота - artmuseum.by