16 красавіка ў эфіры

У аўторак 16 красавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Тэльмы Х’юстан;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы аркестра Глена Мілера;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні групы “Бітлз”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць іспанскага кампазітара Адрыяна Берэнгера;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: размова з мастацкім кіраўніком Беларускага тэатра “Лялька” Віктарам Клімчуком;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Ванэсы Парадзіс;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: саундтрэкі Говарда Шора да кінаэпапеі Пітэра Джэксана “Валадар пярсцёнкаў”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: песні Уладзіміра Мулявіна з альбома “Вянок” на вершы Максіма Багдановіча;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: вальсы, полькі і ўрыўкі з аперэт Іагана Штрауса;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы народнага артыста Расіі Эдуарда Пелагейчанкі;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы аркестра Каўнта Бэйсі 1979 года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” зТаццянай Гулевіч. Госць у студыі – мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня аб’яднання “Традыцыя” Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Уродніч;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: Фартэпіяннае трыа №2 до мінор Фелікса Мендэльсона;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: электронныя кампазіцыі Аляксандра Літвіноўскага;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: сюіта ля мінор для флейты і струных Георга Філіпа Тэлемана;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць брытанскага кампазітара Тома Ходжа.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.