14 красавіка ў эфіры

У нядзелю 14 красавіка заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы гітарыста Джанга Рэйнхардта;

 

- у 06:10 – мелодыі Жоржа Бізэ;

 

- у 7:30  – Духоўнае слова;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Міхася Башлакова  чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: фрагменты балета Яўгена Глебава “Тыль Уленшпігель”;

 

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – паэт, даследчык літаратуры, загадчык музея Максіма Багдановіча;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы Аляксандра Саладухі, Элтана Джона і групы “Синяя птица”;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы брытанскага рок-гурта Дзіп Пёрпл;

 

- у 10:30 –“Віртуозы”: творчасць тэатра “Жывое Слова”;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Першы струнны квартэт Пятра Чайкоўскага;

 

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача “Ліставанні” прысвечана творчасці пісьменніка, падарожніка, даследчыка Казахстана Адольфа Янушкевіча;

 

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Васіль Зуёнак;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: перадача прысвечаная 20-годдзю творчай дзейнасці салісткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Наталлі Дзяменцьевай;

 

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: віяланчэльныя санаты Людвіга ван Бетховена і запісы Уілі Хатча 1970-х гадоў;

 

- у 16:15 – “Гасцінец”: гучыць беларуская ліра;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: мазуркі Аляксандра Скрабіна;

 

- у 17.30 – Святло душы;

 

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы аргенцінкі Лаліты Торэс;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг музычнай камедыі Ісака Дунаеўскага “Пад купалам цырка”;

 

- у 20:30 – “Рок-альбом”: пласцінка DireStraitsMakingMovies” 1980-га года;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Гісторыя пра вожыка і зайца”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Фрэнка Сінатры;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: другая частка радыёспспектакля “Кароль Лір” паводле аднайменнай п’есы Уільяма Шэкспіра. Год запісу 1953;

 

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць французскага кампазітара Аліўе Месіяна.

 

 

 

У праграме магчымы змены.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.