14 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе канцэрт-адысея «Касмічны пейзаж»

12.04.2024

Гэта яскравае  падарожжа па Сонечнай сістэме і за яе межамі з тэатрам класічнай музыкі «Імпрэсія». Унікальны фармат канцэрта ў спалучэнні жывой музыкі, балета, тэатральнай пастаноўкі, светлавых і гукавых спецэфектаў паглыбіць наведвальнікаў у дзівосны свет касмічных стыхій. Расказаў аб праекце яго куратар, вядомы музыкант Арцём Шаплыка.

Фота - philharmonic.by