У выдавецкім доме «Звязда» пабачыў свет другі том успамінаў народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца

11.04.2024

Выданне прысвечана далёкім гадам пасляваеннага дзяцінства аўтара, 80-годдзю вызвалення Беларусі і  заклікае цаніць мір, людзей і сваю Радзіму.
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч адзначыў, што творчасць Мікалая Чаргінца – яскравы прыклад для моладзі служэння свайму народу, мае вялікае выхаваўчае значэнне.

Фота - sb.by