17.03.2020
У сераду, 18 сакавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – здабыткі замежнай эстрады мінулых гадоў;
- у 02:00 – мелодыі Іагана Себасцьяна Баха;
- у 06:10 – песні ў выкананні Юрыя Багацікава;
- у 09:00 – рамансы Уладзіміра Алоўнікава, запісы Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі і арфісткі Кацярыны Жураўлёвай, фрагменты “Дзіцячай” Мадэста Мусаргскага;
- у 11:30 – запісы спевакоў Лізаветы Шумскай, Уладзіміра Пятрова, Віргіліюса Нарэйкі;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак Спартак Аруцюнян;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Музыка Ніна Роты”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, спеваком Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Праменад у парку мрояў”;
- у 15:30 – фрагмент Скрыпічнага канцэрта Яна Сібеліуса;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і арганізатарамі конкурсу "Фотавеламарафон";
- у 17:30 – фрагменты аркестравай сюіты Мікалая Рымскага-Корсакава “Шэхеразада” ў выкананні аркестра пад кіраўніцтвам Яўгена Святланава;
- у 19:00 – канцэрт маладзёжнага хору “Э студыа” (горад Тарту, Эстонія), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Анютку і Мюнхаўзена;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ванэсы Ліні Уільямс;
- у 22:15 – музычныя запісы опернай спявачкі, народнай артысткі Беларусі Ірыны Шыкуновай (памяці выканаўцы);
- у 23:30 – запісы джазавага піяніста Дэвіда Браяна Бенуа.