"Жаніцьбу Цярэшкі" правядуць у Лепельскім раёне

11.01.2019

Старадаўні народны абрад “Жаніцьба Цярэшкі” 12 студзеня пройдзе ў Лепельскім раёне. Носьбіты традыцыі і ўсе зацікаўленыя збяруцца на аграсядзібе “Люкжына”. Такая вясёлая гульня для нежанатай моладзі з даўніх часоў праводзілася ў калядны перыяд, сёння ж “Жаніцьба Цярэшкі” – нематэрыяльная гісторыка-культурная спадчына Беларусі. Нашы продкі ўкладвалі ў абрад сакральнае значэнне, гэта была своеасаблівая рэпетыцыя будучага вяселля. Распавядае фалькларыстка і захавальніца аўтэнтычных традыцый Лепельшчыны Вольга Маханенка.