16..11.2018
У Мастацкай галерэі Міхала Савіцкага адкрылася выстава сям’і Шапо. Назва экспазіцыі - “Cтруста, Даўбле, Рычы, Саванар”. Не ўсе здагадаюцца, што абазначаюць гэтыя словы. Таямніцу раскрывае Святлана Шаппо, жонка мастака Уладзіміра Шапо і маці трох сыноў – Аляксандра, Антона і Паўла.
Кандыдат мастацтвазнаўства, мастацкі крытык Вольга Каваленка кажа, што галоўная рыса мастакоў дынастыі Шапо – іх імкненне да свабоды самавыяўлення. Кожны мае непаўторную творчую манеру, адрозную ад манеры сваякоў. Аднак экспазіцыю аформілі такім чынам, каб усе работы спалучаліся і не супярэчылі адна адной.
Выстава сям’і Шапо працуе ў Мастацкай галерэі Міхала Савіцкага да 16 снежня. 2 снежня плануецца творчая сустрэча з Уладзімірам Шапо, 9-га – з усімі чатырма мастакамі дынастыі.
Фота: minsknews.by
