28.07.2026
Часовая экспазіцыя прысвечана паслядоўнікам і вучням Ісуса Хрыста – апосталам. Увазе наведвальнікаў прадстаўлена каля 30 твораў сакральнага жывапісу XVII – пачатку XIX ст.ст. Абсалютная большасць паходзіць з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, расказвае загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва ўстановы Алена Карпенка.
