12.02.2026
Гэты праект – магчымасць глыбей пазнаёміцца з сістэмай прафесійнай адукацыі, будучым месцам працы, знайсці варыянты праходжання практыкі і даведацца аб перспектывах прафесійнага росту. Да ўдзелу запрашаюцца абітурыенты, бацькі, студэнты ўніверсітэтаў і навучэнцы каледжаў. Арганізатары падрыхтавалі аб’ёмную праграму актыўнасцей: пройдуць розныя майстар-класы, семінары і круглыя сталы. Больш падрабязна раскажа дырэктар выставачнага прадпрыемства «Экспафорум» Вікторыя Мікалюк.
Фота: refor.by
