28.01.2026
Адкрыццё было прымеркавана да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту. Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй беларуска-савецкіх яўрэйскіх пісьменнікаў 1920–1930-х гадоў. Сярод экспанатаў таксама можна ўбачыць інсталяцыі «Віленскі стол», «Зэлмэняне», «Сінагога», сімволіку і работы, прысвечаныя Мойшу Кульбаку і іншым яўрэйскім пісьменнікам Беларусі. Расказвае загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Ксенія Сямашка.
