Жывая гісторыя Закозеля

04.08.2026 

У аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна прайшло свята «Ажыўшая гісторыя Закозеля». Яно ладзіцца ўжо трэці год ля капліцы-пахавальні Ажэшкаў. Гэта збудаванне 1849 года называюць «беларускім Нотр-Дамам» і «гатычнай прынцэсай». Шматлікім гасцям свята парапанавалі канцэртную праграму з жывой музыкай, майстар-класы па танцах XIX стагоддзя, лекцыі ад краязнаўцаў, экскурсіі па капліцы. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.