01.12.2025
Рэгіянальны адбор на XXXV Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і XXIV Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск» прайшоў у Брэсцкай вобласці. У кастынгу на базе Баранавіцкага гарадскога Дома культуры ўдзельнічалі 38 таленавітых артыстаў з розных раёнаў. Толькі дзесяць з іх (па пяць чалавек у кожнай узроставай катэгорыі) паспаборнічаюць за магчымасць выступіць на сцэне Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску-2026». Хто сустрэнецца з лідарамі іншых рэгіёнаў у другім этапе нацыянальнага адбору, распавяла старшыня журы, настаўнік хору і вакалу Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 3 г. Баранавічы Аксана Кобрын.
