10.02.2026
У рэтраспектыўнай экспазіцыі фотаработы, створаныя за 50 гадоў: нацюрморты, пейзажы, партрэты, вядомыя серыі «Палешукі», «Гродна», «Вытворчасць», працы на рэлігійную тэматыку і прыклады мастацкай фотапластыкі. У чым магія фота Наталлі Дораш, распавёў член Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, дырэктар Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў», дырэктар краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур» Сяргей Плыткевіч.
Гісторыяй аднаго са здымкаў на выставе падзяліўся муж Наталлі Дораш, святы айцец Уладзімір.
Выставу Наталлі Дораш «Фотамагія» ў памяць пра незвычайна таленавітага, шматграннага гродзенскага фатографа можна ўбачыць па 15 красавіка.
