Выставачны праект да пяцігоддзя Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў працуе ў Мінску

14.10.2020

Нацыянальнаму цэнтру сучасных мастацтваў  пяць гадоў. За гэты час у сценах установы прайшлі дзясяткі выстаў, творчых сустрэч, прэзентацый і майстар-класаў. Да святочнай даты падрыхтавалі вялікі юбілейны вернісаж, які заняў восем залаў на двух паверхах. "Выставачны праект ‒ своеасаблівая рэтраспектыва дзейнасці цэнтра", ‒ расказала намеснік дырэктара па творчай рабоце Алеся Іназемцава.

Фота: ncsm.by