14.08.2025
Ва ўнікальным помніку абарончага дойлідства XIV стагоддзя, Лідскім замку, у гэтыя дні працуе незвычайная выстава «Кухня Сярэднявечча». Увазе наведвальнікаў прадстаўлены старадаўні побыт: начынне для гатавання, асвятленне, ежа. Экспазіцыя размешчана на першым ярусе паўночна-ўсходняй вежы. Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць не толькі прадметы экспазіцыі, але і сама гісторыя вежы. Апынуўшыся тут, кожны здольны адчуць чароўную і адначасова жорсткую атмасферу Сярэднявечча, адзначае старшы навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея Таццяна Ліпніцкая.
Фота: nslowa.by