Выстава эскізаў тэатральнага мастака Купалаўскага тэатра Барыса Герлавана адкрылася ў Мінску

16.09.2020

Выстава Барыса Герлавана "Мастак i тэатр" размясцілася ў сталічным Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Барыс Герлаван быў галоўным мастаком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Пры афармленнi сцэнiчнай прасторы ўзнімаўся да ўзроўню драматурга i рэжысёра, рабіўся паўнапраўным сааўтарам драматургiчнага твора. Часта яго сцэнаграфiя станавілася адным з галоўных кампанентаў спектакля i вызначала поспех у гледача. 

Пра экспазіцыю расказваюць дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька і старшы навуковы супрацоўнік музея Таццяна Дземідовіч.

Фота: facebook.com