06.03.2026
Беларускі прафесійны саюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму правёў урачыстую сустрэчу напярэдадні Міжнароднага жаночага дня. Яна прайшла ў гасцёўні Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, дзе жыў і тварыў вядомы беларускі майстар мастацкага слова. Вершы народнага песняра выканаў акцёр і тэлевядучы Алег Коц.
Сваімі ўражаннямі ад святочнай падзеі падзялілася артыстка Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча Эльвіра Неўмяржыцкая.
