V Міжнародны фестываль лялечнага мастацтва «Лялькі над Нёманам» пройдзе ў Гродне з 16 па 20 верасня

15.09.2026 

5 краін, 14 тэатраў і 16 яркіх спектакляў – Гродна заўтра ператворыцца ў сталіцу тэатральнага мастацтва. Рэгіён рыхтуецца сустрэць юбілейны Міжнародны фестываль лялечнага мастацтва. Больш за 150 прафесіяналаў тэатральнай сцэны з Беларусі, Расіі, Дагестана, Узбекістана, а таксама Кітая прадставяць свае лепшыя творчыя работы. Гісторыя фестывалю пачалася ў 2013 годзе. Мерапрыемства стала візітнай карткай культурнага жыцця Прынёмання. Праграма разлічана на самую шырокую аўдыторыю — як на юных, так і дарослых гледачоў. Расказвае галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра лялек Алег Жугжда.

Фота: belta.by