07.08.2025
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць новы адукацыйна-творчы праект — «Маладзёжны аркестр баяністаў і акардэаністаў». Гэта ўнікальная платформа для творчага супрацоўніцтва, якая спрыяе развіццю музычнага патэнцыялу маладых выканаўцаў Беларусі. Падрабязнасці ў рэпартажы Алесі Давідовіч.