16.12.2025
Сёння ў межах праекта выступяць госці – артысты «Шастаковіч опера-балет» прадставяць оперу «Майстар і Маргарыта» на музыку Сяргея Сланімскага. Тым часам трупа Вялікага тэатра рыхтуецца да прэм’еры, якая адбудзецца 20 снежня. У Камернай зале імя Ларысы Александроўскай адбудзецца паказ оперы ў адной дзеі «Ацыс і Галатэя». Пра адметнае месца гэтай оперы ў афішы Вялікага тэатра Беларусі расказвае яго генеральны дырэктар Кацярына Дулава.
Фота: bolshoibelarus.by
