У Віцебску прымаюць заяўкі на ўдзел у фестывалі-конкурсе "Арт-парад"

13.10.2020

Цэнтр культуры "Віцебск" пачаў прымаць заяўкі на ўдзел у другім міжнародным фестывалі-конкурсе "Арт-парад", які пройдзе ў горадзе на Дзвіне з 8 па 10 студзеня. "Да ўдзелу запрашаюць артыстаў, старэйшых за 6 гадоў, якія прадэманструюць таленты ў вакале, харэаграфіі, інструментальнай музыцы, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве", – раcказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Глеб Лапіцкі. 

Фота: vtv.by