У Слоніме прайшоў Дзень беларускага пісьменства

02.09.2019

Святкаванне XXVI Дня беларускага пісьменства прайшло у Слоніме больш чым на дзесяці пляцоўках. У праграме  тэатральныя пастаноўкі, гастрафэст, гашэнне памятных маркі і паштовага канверта, майстар-класы па рамёствах, квэст-гульня Код Сапегі і многае іншае. Сваімі ўражаннямі дзеліцца першы намеснік міністра культуры Беларусі Наталля Карчэўская.

Адной з галоўных падзей стала адкрыццё помніка Льву Сапегу. Скульптура ўпрыгожыла гістарычны цэнтр горада. Вышыня статуі ‒ больш за чатыры метры. Аўтары помніка ‒ Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін. Працягвае скульптар Іван Міско.

Традыцыйна на свяце адбылося ўрачыстае ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Падчас цырымоніі адзначалася, што прэмія становіцца ўсё больш папулярнай. Сёлета на суд журы свае творы прапанавалі больш за 70 аўтараў. Лаўрэатамі сталі: у намінацыі найлепшы твор прозы – Алег Пушкін за кнігу аповесцей і апавяданняў “Гений”, найлепшы твор публіцыстыкі – Віктар Хурсік “Vale!” (кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл), найлепшы твор літаратуразнаўства – Святлана Калядка “Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі”, найлепшы твор для дзяцей і юнацтва – Уладзімір Ягоўдзік “Крылатыя суседзі”, “Зачараваная Свіслач”, “Кветкі дзівасілу”, найлепшы дэбют – Станіслава Умец “Сэрца сакры” (маладзёжнае фэнтэзі). Распавядае пераможца ў намінацыі найлепшы твор паэзіі Мікола Маляўка.

Наступны Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці.

Фота: minsknews.by