У Полацку пачынаецца фестываль "На шляху з варагаў у грэкі"

30.08.2019

У гэтыя выхадныя Полацк адзначае 1157-годдзе. Сёння ў старажытным горадзе на Дзвіне пачынаецца фестываль На шляху з варагаў у грэкі. На яго з’ехаліся госці з розных краін – Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны. Разам з жыхарамі горада яны заглыбяцца ў атмасферу Сярэднявечча: ажыўлены кірмаш, выступленні вулічных акцёраў, праца майстроў рамеснай слабады. Распавядае эксперт па турызме і маркетынгу праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь Алена Ізергіна. 

Фестываль працягнецца да канца тыдня.

Фота: polotsk-turizm.by