10.03.2026
Экспазіцыя аб’ядноўвае лісты, выкананыя ў тэхніках афорта, сухой іголкі, мецца-цінта, літаграфіі, лінагравюры, гравюры на кардоне, шаўкаграфіі. Выстава дэманструе багацце магчымасцей графічнага мастацтва, яго здольнасць да філасофскага і духоўнага асэнсавання свету. Усе работы, прадстаўленыя зараз у каледжы, належаць калекцыянеру з горада Цверы (Расія) Вадзіму Сцяпанаву.
Фота Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Аляксея Глебава
