16.06.2025
Заслужаны аматарскі калектыў Беларусі – узорная студыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Дэкор» прадставіў стылізацыі пад маляваныя дываны з выявамі старажытных помнікаў архітэктуры, а таксама партрэты Максіма Багдановіча, аўтара верша «Раманс» («Зорка Венера»), які даў назву выставе, і Язэпа Драздовіча, як аднаго з самых знакамітых аўтараў у тэхніцы маляваных дываноў. Расказаў загадчык музея Міхась Бараноўскі.
Наватарства праекта студыі «Дэкор» – у спалучэнні пейзажнага матыву цэнтральнай часткі кампазіцыі, што акружаны раслінна-геаметрычным арнаментам, элементы якога нагадваюць кветкі ці зорачкі на небе, стварае незвычайны вобраз, і выглядае як праекцыя светабудовы, акенца ў зорным небе. Тэма зорак і зорнага неба таксама прэзентуецца і ў асноўнай экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, адзначыла вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец.
Фота: Літаратурны музей Максіма Багдановіча