21.09.2026
Адметнасцю сёлетняга фэсту стала адсутнасць конкурсу. Для ўдзелу ў юбілейным мерапрыемстве былі запрошаны тэатральныя калектывы, якія ў розныя гады станавіліся пераможцамі ў розных намінацыях. Усяго ў межах фестывалю выступілі тэатры з 10 краін, яны прадставілі спектаклі на 9 мовах свету. Яшчэ адна адметнасць сёлетняй праграмы – яе большая, у параўнанні з папярэднімі гадамі, працягласць. На закрыцці «Белай вежы» пабывала наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.
