08.12.2025
Слухачоў запрасілі ў незвычайнае падарожжа па слядах паэтычнай спадчыны беларускага пісьменніка Максіма Багдановіча. У гэты вечар яго лепшыя радкі чытаў артыст Алег Вінярскі. Ён расказаў пра падрыхтоўку да творчай сустрэчы, важнасць такіх фарматаў, а таксама патлумачыў, чаму яго выбар спыніўся менавіта на асобе Максіма Багдановіча.
