28.07.2026
Музычны інструмент быў створаны ў 1912 годзе і больш за сто гадоў знаходзіўся ў цэрквах на тэрыторыі Нідэрландаў. Старадаўні галандскі арган устанавілі ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пружанах Брэсцкай вобласці. Першы канцэрт за ім выканаў запрошаны госць – прафесар Штэфан Энгельс (ЗША/Германія) у межах фестывалю Ars Magna Organi, які праходзіць у 9 гарадах Беларусі. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.
