17.03.2020
Заўтра ў Магілёве прэзентуюць выставу твораў супрацоўнікаў абласнога драматычнага тэатра. Экспазіцыя размесціцца ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва.
Назву экспазіцыі ‒ "За люстэркам сцэны” ‒ супрацоўнікі тэатра лічаць сімвалічнай і метафарычный. Наогул работы не аб’яднаны ніякай тэматыкай. Кожны ўдзельнік пакажа сябе з найлепшага боку.
Расказвае кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі аблдрамтэатра Вольга Семчанка.
Фота: mogilevnews.by