06.09.2019
Лепшыя шрыфтавыя гарнітуры, плакаты і дызайн буклетаў паказалі на III Беларускай Трыенале графічнага дызайну, якая адкрылася ў сталічным Палацы мастацтва. Побач з работамі Уладзіміра Цэслера і Міхала Анемпадыстава – творы зусім маладых аўтараў. У экспазіцыі – усім вядомыя афішы для спектакляў Купалаўскага тэатра “Радзіва Прудок ”, “Вешальнікі ” і “Сон у купальскую ноч” дызайнера Кацярыны Сімановіч. Пра асаблівасці сёлетняй трыенале распавядае яе куратар, старшыня секцыі графічнага дызайну Беларускага саюза мастакоў Сяргей Саркісаў.
Выставу можна наведаць у сталічным Палацы мастацтва да 15 верасня.
Фота: facebook.com