Традыцыі на далонях сучаснасці

09.12.2025 

У сценах Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча. Слухачам прадставілі новую праграму пад назвай «Традыцыі на далонях сучаснасці». Прагучалі беларускія народныя песні ў апрацоўцы Генадзя Цітовіча, Міхаіла Дрынеўскага, у тым ліку а capella, хіты і вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі. На канцэрце славутага калектыву пабывала і наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.