Тэматычную экскурсію па выставе «Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця» правялі ў Нацыянальным мастацкім музеі

15.08.2025

Перагарнула старонкі сямейнага альбома дачка мастака. Сустрэча пад назвай «Пра майго бацьку» аб’яднала ў сябе сведкаў асабістай і творчай біяграфіі. «Бацька бачыў свет па-іншаму, быў вельмі працавіты», – успамінае дачка скульптара Наталля Кандрацьева.