Сёння ў Полацку вялікае свята з нагоды 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра

05.06.2025

У дзень памяці святой апякункі Беларусі, Еўфрасінні Полацкай – ў Полацку вялікае свята з нагоды 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Там сабраліся духавенства і паломнікі, каб пакланніцца духоўным скарбам святыні, у малітве паяднацца з яго заснавальніцай – святой ігуменняй, папрасіць яе абароны і падтрымкі. Да гэтай урачыстасці прымеркаваны пастырскі візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь. Яго Свяцейшасць прыбыў у Мінск учора. Пасля набажэнства ў сталічным кафедральным саборы наведаў храмавы комплекс у гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», дзе яго віталі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі Наталля Качанава, прадстаўнікі ўлады і прыхаджане. Сёння а 10 гадзіне Патрыярха Кірыла сустракалі ў полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры. Тут адбылася Боская літургія, пасля якой – хрэсны ход. Сёння і заўтра ўрачыстасці ў полацкім манастыры працягнуцца. Аб жыцці і  духоўным подзвігу нябеснай апякункі Беларусі святой Еўфрасінні Полацкай – Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі.

Фота: belta.by