Святло намаляванага дзяцінства

27.02.2026 

У Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, адкрылася часовая экспазіцыя «Святло намаляванага дзяцінства», прымеркаваная да 55-годдзя беларускай анімацыі. У яе аснове – прадметы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, рэдкія дакументы са збору Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, а таксама матэрыялы, прадастаўленыя студыяй анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Выставу наведала наш карэспандэнт Алеся Давідовіч.