Сусветны дзень паэзіі - 21 сакавіка - на канале "Культура"

20.03.2020 

У суботу, 21 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі, адпачывайце з намі. У эфіры, дарэчы, выйдзе спецыяльны праект з вершамі ў выкананні супрацоўнікаў канала. Яшчэ мы прапануем:
- у 00:04 – запісы брытанскага спевака Марціна Сімпсана;
- у 02:00 – музыку Марыса Равеля;
- у 06:10 – архіўныя запісы Леаніда Уцёсава;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Янкі Сіпакова;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: працяг знаёмства з творчасцю Данскога казачага хору;
- у 08:05 – запісы музыкі Іагана Штраўса;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра навіны выдавецтва “Мастацкая літаратура”;
- 09:20 – творы Аляксандра Глазунова;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Міколы Маляўкі;
- у 10:05 – “Сцежкамі ў вялікі свет” – пра першы Рэспубліканскі краязнаўчы форум;
- у 10:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Таблетку пад язык” па п’есе Андрэя Макаёнка (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 12:05 – аповед пра Наўруз;
- у 12:30 – сімфанічныя творы Мадэста Мусаргскага;
- у 14:05 – канцэрт аркестра “Academy of St. Martin in the Fields”, а таксама запісы Дэйва Брубека;
- у 16:15 – “Гасцінец” з песнямі ансамбля “Крыніцы”;
- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госця студыі – паэтэса, актрыса і бард Таццяна Жылінская;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Георга Отса;
- у 19:00 – оперу Сяргея Рахманінава “Алека”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Як на Беларусі бульба з’явілася”;
- у 21:30 – апавяданне Яраслава Гашака “Як прыдумаць назву”;
- у 22:00 – музыку “Кронас-Квартэта”;
- у 23:00 – запісы Артура Рубінштэйна.