Спектакль "Дзядзя Ваня" пакажа Тэатр-студыя кінаакцёра на завяршэнне сезона

22.07.2021

Тэатр-студыя кінакцёра нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" на завяршэнне сезона рыхтуе прэм’еру “Дзядзя Ваня” паводле твора Антона Чэхава. Спектакль ставіць мастацкі кіраўнік установы, народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў.

П'еса напісана больш за сто гадоў таму і дагэтуль не страціла сваёй актуальнасці. Адну з галоўных роляў у прэм’еры выканае акцёр тэатра Дзімітрый Пусцільнік.

Лёс чэхаўскіх герояў – гэта лёс цэлага пакалення. Яны шукаюць выратавання, а яно – толькі ва ўзаемадараванні і ўзаемнай любові. Расказвае акцёр, выканаўца адной з галоўных роляў Сяргей Лапаніцын.

Паказы адбудуцца 27, 28 і 29 ліпеня.

Фота: sb.by